БЕЛ Ł РУС

Мінская гарадская калегія адвакатаў распачала вытворчасць у дачыненні да Дзмітрыя Лаеўскага

2.07.2021 / 18:57

Nashaniva.com

Мінская гарадская калегія адвакатаў распачала дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні да адваката Дзмітрыя Лаеўскага

Пра гэта Дзмітрый Лаеўскі паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

«У судовых спрэчках у абарону Віктара Бабарыкі я абгрунтаваў адсутнасць прыкмет злачынства («атрыманне хабару») у дзеяннях іншых абвінавачаных, выказаў нязгоду з іх пазіцыяй і заявіў аб неабходнасці іх апраўдання. Пра гэта ж казаў у сваіх паказаннях мой падабаронны, чыю пазіцыю я як абаронца падтрымліваў і адстойваў. Рабіў гэта сумленна і прынцыпова», — паведаміў адвакат, дадаўшы, што аспрэчваць пазіцыю іншых удзельнікаў працэсу ні закон, ні правілы прафэтыкі не забараняюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула