БЕЛ Ł РУС

У Добрушы змыла частку набярэжнай, а дарогі ператварыліся ў рэкі

4.07.2021 / 11:41

Nashaniva.com

Учора ўвечары на Добруш абрынуўся магутны лівень і град. Патокі вады размылі ўчастак набярэжнай, пішуць «Моцныя навіны».

Ліўневая каналізацыя горада не спраўлялася з нагрузкай, і праезная частка аказалася затопленай. На шчасце, стыхія бушавала не доўга.

Частку бетонных пліт і агароджы набярэжнай Іпуці падмыла, і яны абрынуліся. На вуліцы Гагарына моцны вецер перакуліў рэкламны шчыт, а тэрыторыя дзіцячага садка «Алеся» нагадвала невялікае возера.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула