БЕЛ Ł РУС

Павел Латушка ў кампаніі прэзідэнтаў і каралёў

6.07.2009 / 15:03

ЗП

У Вільні праходзяць святочныя мерапрыемствы ў гонар 1000‑годдзя Літвы.

Валдас Адамкус з Паўлам Латушкам.

У Вільні праходзяць святочныя мерапрыемствы ў гонар 1000‑годдзя Літвы. Святкаванне пачалося з ганаровага падняцця дзяржаўнага сцяга, а таксама трох выбухаў з гарматы у гонар караля Міндоўга.

Для ўдзелу ў мерапрыемствах у Вільню прыехалі каралі і прэзідэнты еўрапейскіх дзяржаў. Сярод гасцей прэзідэнты Украіны Віктар Юшчанка, Грузіі — Міхаіл Саакашвілі, Ісландыі — Улафур Рагнар Грымсан, Фінляндыі — Тар’я Халанен, Латвіі — Валдыс Затлерс, Польшчы — Лех Качыньскі, кароль Нарвегіі Харальд V, Швецыі — Карл XVI Густаў, каралева Даніі Маргарыта ІІ, прэм’ер‑міністр Эстоніі Андрус Ансіп.

Усіх гасцей у рэзідэнцыі прымаў прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус з жонкай Алмай Адамкене.

Беларусь на святкаванні прадстаўляе міністр культуры Павел Латушка.
Тыдзень таму падчас перамоваў у Гродна з літоўскім калегам на 1000‑годдзе быў запрошаны прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі, але ў яго, пэўна, знайшліся больш пільныя справы.

Міністрам культуры рэпрэзентаваная на ўрачыстасцях і Расія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула