БЕЛ Ł РУС

Да актывіста Паўла Вінаградава прыйшлі з аглядам, а потым затрымалі

5.07.2021 / 19:30

Nashaniva.com

Да актывіста Паўла Вінаградава, які жыве ў Беразіне, прыйшлі з аглядам.

Пра гэта ён паведаміў у сваім Facebook.

Пасля агляду Паўла затрымалі і даставілі ў мясцовы ІЧУ. Яго будуць судзіць паводле арт 24.23 КаАП (Заклікі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) за пост у Facebook, размешчаны 8 мая.

Там, на думку міліцыі, быў заклік да выхаду на акцыю. У актывіста канфіскавалі тэхніку, налепку з Пагоняй, якую нехта павесіў на паштовую скрыню, і таблічку з нумарам дома ў БЧБ-колерах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула