БЕЛ Ł РУС

Ксёндз-відэаблогер Вячаслаў Барок пакінуў Беларусь

5.07.2021 / 19:38

Nashaniva.com

Заўтра ён абяцае распавесці падрабязнасці на сваім ютуб-канале, піша «Хрысціянская візія».

Нагадаем, што ў снежні Вячаслаў Барок правёў за кратамі 10 сутак, бо апублікаваную ім антыфашысцкую карыкатуру палічылі «дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі».

Вячаслаў Барок служыць у Расонах. Гэта самая поўнач Віцебшчыны, адзін з самых маланаселеных раёнаў.

Айцец Вячаслаў — пробашч мясцовай каталіцкай парафіі. Ён вядзе ютуб-канал, а таксама піша ў сацыяльныя сеткі.

Пропаведзі айца Вячаслава Барка — пра тое, што адбываецца вакол нас. «Дакуль Бог будзе цярпець катаванні сілавікоў над беларусамі?» — такая тэма казані ад 11 лістапада, у якой айцец Вячаслаў адказвае на пытанні парафіян і сваіх гледачоў пасля 8 лістапада, калі ў Мінску было за адзін дзень затрымана больш за 1050 чалавек.

Раней былі пропаведзі «Агрэсія — адкуль бярэцца? Што кажа пра яе Касцёл і Бог. Лёс агрэсараў» і «Дыялог — найлепшы выхад з любога канфлікту».

Пару дзён таму праваабаронцы паведамлялі аб пачатку адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да ксяндза Вячаслава Барка.

На ксяндза Вячаслава Барка заводзяць адміністрацыйную справу за фота ў сацсетках

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула