Кацярына Барысевіч стала лаўрэатам міжнароднай прэміі «За свабоду прэсы 2021»
Як паведамляецца на сайце прэміі, прысуджэнне Барысевіч гэтай узнагароды дазваляе прыцягнуць увагу да цяжкага становішча журналістаў у РБ.
Журналіст Tut.by Кацярына Барысевіч была асуджана на паўгода за разгалошванне медыцынскай таямніцы (справа Рамана Бандарэнкі). Яна была затрыманая 19 лістапада, а выйшла на волю 19 мая.