БЕЛ Ł РУС

Тэрмін утрымання пад вартай абвінавачаным па «справе Tut.by» працягнулі яшчэ на два месяцы

24.07.2021 / 20:38

Nashaniva.com

Некаторым абвінавачаным па «справе Tut.by» уручылі пастанову аб падаўжэнні ўтрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы.

15 супрацоўнікаў партала знаходзяцца ў следчых ізалятарах або пад хатнім арыштам. Іх азнаёмілі з пастановай аб прадаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай да чатырох месяцаў, г.зн. па 18 верасня 2021 года.

Інфармацыі аб крымінальнай справе супраць супрацоўнікаў практычна няма. З моманту апошніх афіцыйных каментароў прайшло ўжо амаль два месяцы. Следства ўзяло падпіскі аб неразгалошванні з адвакатаў затрыманых (нічога нельга паведамляць нават сваякам).

Праваабаронцы прызналі абвінавачаных па справе палітвязнямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула