БЕЛ Ł РУС

Затрымалі двух 19-гадовых жыхароў Кобрына, якія на камеру збівалі людзей

24.07.2021 / 21:49

Nashaniva.com

Напярэдадні ў сеціве з'явілася жорсткае відэа, на якім хлопец збівае выпадковых мінакоў. Хлопец і «аператар» былі затрыманыя. Імі аказаліся двое 19-гадовых жыхароў Кобрына, паведамляе прэс-служба МУС.

Як растлумачылі маладыя людзі, для здымкі ролікаў яны шукалі мужчын, якія не маглі аказаць супраціў. Затым адзін з іх збіваў чалавека, а другі здымаў увесь працэс. 

Следчыя распачалі крымінальныя справы за злоснае хуліганства. Адзін з фігурантаў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за махлярства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула