БЕЛ Ł РУС

Асуджаных па «Справе студэнтаў» прызналі «схільнымі да экстрэмізму»

25.07.2021 / 18:44

Nashaniva.com

Усім ім у СІЗА выдалі дакумент, што яны пастаўленыя на ўлік як «схільныя да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў».

Гэты статус азначае больш жорсткае стаўленне ў месцах пазбаўлення волі, больш частыя праверкі камер, кайданкі падчас усіх перасоўванняў.

Для «схільных да экстрэмізму» немагчыма ўмоўна-датэрміновае вызваленне і змякчэнне прысуду.

16 ліпеня быў вынесены прысуд па так званай «справе студэнтаў», які называюць прысудам маладосці. У выніку 12 чалавек атрымалі ад двух да 2,5 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула