БЕЛ Ł РУС

Берасцейцы ў БНР

7.07.2009 / 15:19

Лявон К.

У Берасці выдалі камплект з дзесяці паштовак, на якім — вядомыя дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі, якія нарадзіліся або маюць дачыненне да Берасцейшчыны. Тут і Пётр Крачэўскі, старшыня Рады БНР (1921-1928), які жыў на Кобрыншчыне, і Іван Серада, старшыня Найвышэйшай Рады БНР (1919), які нарадзіўся ля Баранавіч. Яшчэ сярод выяваў на паштоўках — Раман Скірмунт, Іван і Аляксандр Цвікевічы, генерал Булак-Булаховіч, Адам Трыпус, пахаваны на Трышынскіх могілках.

Збор выдадзены на добраахвотныя складкі жыхароў Берасцейшчыны.

Берасьцейцы — дзеячы БНР. Камплект з 10 паштовак у вокладцы. (з серыі «Славутыя постаці Берасьцейшчыны«). Берасьце: Бібліятэка Старога Гораду, 2008. - 250 ас.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула