БЕЛ Ł РУС

Сын міністра Кубракова пайшоў па ягонай сцежцы: працуе ў Цэнтральным РУУС

27.07.2021 / 16:22

Nashaniva.com

Як стала вядома «Нашай Ніве», сын міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова ўвесну ўзначаліў аддзел крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска. 

Уладзіміру Кубракову 26 год. Пачынаў службу ў аддзеле крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС, з 2019-га служыў у ГУБАЗіКу, потым зноў вярнуўся ў Цэнтральнае РУУС. Цікава, што ягоны бацька ў свой час пачынаў службу ў тым жа ўпраўленні. Таксама ў міністра ёсць дачка Елізавета, пасля жнівеньскіх пратэстаў ён згадваў, што яна яшчэ ходзіць у школу, ёй 12 год.

Пайсці па шляху бацькі-міліцыянера — даволі тыповая гісторыя для дзяцей беларускіх міністраў. Сыны Ігара Шуневіча і Юрыя Караева, папярэднікаў Кубракова, таксама ў свой час абралі кар’еру ў сілавых структурах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула