БЕЛ Ł РУС

Журналісткі «Белсата» Андрэева і Чульцова ўзнагароджаныя Лейпцыгскай прэміяй за свабоду і будучыню СМІ

29.07.2021 / 13:06

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, што былі асуджаныя на два гады калоніі за стрым з Плошчы перамен, узнагароджаны за тое, што «сталі галасамі свабодных журналісцкіх рэпартажаў пры аўтакратычным рэжыме і пацярпелі за сваю працу».

Цэнтр свабоды прэсы запатрабаваў вызваліць Кацярыну і Дар'ю.

Прэмія ўручаецца ў кастрычніку ў Лейпцыгу, кожнай з журналістак прысуджаны па 10 тысяч еўра. Як будзе ўручацца прэмія ў гэтым годзе, пакуль незразумела, паведамляе Deutsche Welle.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула