БЕЛ Ł РУС

Нагу 10-гадовага жыхара Слаўгарада наскрозь прабіў металічны дрот

29.07.2021 / 16:57

Nashaniva.com

28 ліпеня ратавальнікі і медыкі прыехалі на дапамогу 10-гадоваму хлопчыку, які ў двары шматкватэрнага жылога дома ў Слаўгарадзе напароўся на дрот, паведамляе МНС.

Правая нага дзіцяці была наскрозь прабітая металічнай дротам.

Ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента перакусілі дрот і перадалі хлопчыка медыкам, якія дасталі дрот з нагі.

Пасля аказання медыцынскай дапамогі хлопчыка адправілі на амбулаторнае лячэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула