БЕЛ Ł РУС

Блогерку і маркетолага Насту Пілюгіну арыштавалі на 15 сутак

30.07.2021 / 18:12

Nashaniva.com

Справу Насты Пілюгінай 30 ліпеня разгледзеў суддзя Партызанскага раёна Міхаіл Макарэвіч. Насту разам з астатнімі затрыманымі ў суд даставілі асабіста, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, Пілюгіна была затрымана 29 ліпеня разам са сваім хлопцам Уладзіславам Піртанём. У Партызанскім РУУСе на іх склалі пратаколы па арт. 24.3 КаАП — непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

На судзе Наста паведаміла, што ўчора ў КДБ яе дапыталі ў якасці сведкі па арт. 289 КК, але падпіскі аб неразгалошванні не давала. Яна звярнула ўвагу, што дапытвалі яе не па крымінальнай справе, а па біяграфіі, а потым адвезлі дадому, дзе супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Дома быў яе хлопец, які і адчыніў дзверы. БЧБ-сцягі дзяўчына адразу самастойна аддала, бо ёй сказалі, «што лепш самой гэта зрабіць». Пасля ператрусу Насту затрымалі разам з Уладзіславам Піртанём. Але іх пасадзілі ў розныя службовыя машыны. Потым па дарозе ў РУУС Пілюгіну пасадзілі ў машыну, у якой ужо сядзеў Алег Урбановіч (сёння яго арыштавалі на 14 сутак). Сведчанні міліцыянта Наста лічыць паклёпам, бо ў РУУС яна прайшла добраахвотна.

Суддзя Макарэвіч адхіліў хадайніцтва адвакаткі аб праглядзе відэакамер на тэрыторыі РУУСа, бо палічыў, што гэта толькі яе здагадкі. Вынік — 15 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула