БЕЛ Ł РУС

Беларуска, што пражывае ў Токіа, заявіла, што гатова прытуліць у сябе Крысціну Ціманоўскую

1.08.2021 / 18:8

Nashaniva.com

Ураджэнка Беларусі, якая жыве ў Токіа, гатовая ў выпадку неабходнасці даць прытулак у сябе суайчынніцы Крысціне Ціманоўскай.

Пра гэта жанчына, якая прыбыла ў аэрапорт Ханэда, дзе, як мяркуецца, знаходзіцца беларуская спартоўка, распавяла карэспандэнту ТАСС.

«Я даведалася пра навіны з Telegram-каналаў і адразу прыехала [у аэрапорт]. Яна ж зусім адна, раптам ёй спатрэбіцца дапамога», — распавяла жанчына, якая прадставілася Наталляй.

Яна таксама падкрэсліла, што гатовая даць прытулак у сябе дома Крысціне, калі ёй гэта спатрэбіцца.

Тым часам рэйс авіякампаніі Turkish Airlines, на якім, як меркавалася, меліся адправіць Крысціну з Токіа ў Стамбул, вылецеў паводле раскладу з аэрапорта Ханэда.

Раней прадстаўнік авіякампаніі казаў, што Ціманоўская не праходзіла рэгістрацыю на гэты рэйс. Як мяркуецца, яна знаходзіцца ў паліцэйскім участку ў аэрапорце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула