БЕЛ Ł РУС

Сёння — дзень Іллі Прарока. З ім звязана некалькі цікавых прыкмет

2.08.2021 / 09:37

Nashaniva.com

2 жніўня хрысціяне адзначаюць царкоўнае свята Іллі. Гэта дзень памяці біблейскага прарока Іллі.

Нашы продкі з вялікай павагай ставіліся да прарока Іллі. Ён лічыўся заступнікам маланкі і грому. Часта ў гэты дзень здараюцца навальніцы і ідзе дождж.

З днём Іллі звязана некалькі народных прыкметаў.

Напрыклад, не варта было працаваць у гэты дзень у полі, магло забіць маланкай.

Таксама не рэкамендавалася ў гэты дзень купацца, магла зацягнуць вада. Але гэта, відаць, не распаўсюджваецца на купанне ў фантанах. Сёння таксама Дзень дэсантніка.

Ну і адна з галоўных прыкмет. Раней лічылася, што пасля 2 жніўня камары перастаюць кусацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула