БЕЛ Ł РУС

Сёння быў адменены рэйс з Ірака

5.08.2021 / 12:3

Nashaniva.com

Сёння былі адмененыя два рэйсы па маршрутах Басра — Мінск і Мінск — Басра. 

Такія звесткі паказаныя на табло Нацыянальнага аэрапорта. Самалёт з іракскага горада павінен быў прыбыць у Мінск у 13 гадзін, а вылецець назад — у 14:30.

«Па словах прадстаўніка Iraqi Airways, рэйс Басра — Мінск — Басра адменены па рашэнні авіякампаніі», — паведамілі Onliner у прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Таксама на сёння запланаваныя пяць рэйсаў па маршрутах Багдад — Мінск (прыбыццё ў 12: 45 і 22: 15) і Мінск — Багдад (14:45, 15:00 і 23:45).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула