БЕЛ Ł РУС

«Чорная кніга артыстаў Беларусі» прызнана экстрэмісцкай, а таксама адзін канал у ЦікТоку

5.08.2021 / 12:53

Nashaniva.com

Інфармацыйны рэсурс «Чорная кніга артыстаў Беларусі/Белая кніга артыстаў Беларусі» прызнаны экстрэмісцкім.

Такое рашэнне прынята судом Чыгуначнага раёна Віцебска. Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Віцебскай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС.

Акрамя яго ў спіс экстрэмісцкіх рэсурсаў унесены тэлеграм-каналы «Віцебск, я гуляю!/Навіны Віцебска» і «LIVE Віцебск, я гуляю!», а таксама іх старонкі ў сацыяльных сетках, у тым ліку ў ЦікТоку.

У супольнасцях публікавалі прамыя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, накіраваныя на дэстабілізацыю грамадскага парадку, паведамляе прэс-служба МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула