БЕЛ Ł РУС

Падчас праслухоўкі на судзе тэлефонных размоў Сцяпана Латыпава ў яго здарыўся нервовы зрыў

5.08.2021 / 13:33

Nashaniva.com

Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска працягнуўся суд над палітзняволеным жыхаром «Плошчы Перамен» Сцяпанам Латыпавым.

На працэсе працягнулі допыт сведак, а таксама праслухоўванне тэлефонных размоў Сцяпана, якое вялі спецслужбы з чэрвеня 2020 года.

Падчас праслухоўвання аўдыя адной з сваіх размоў з калегам, ён не вытрымаў і кінуўся да кратаў з крыкамі «Што вы творыце?»

Пры гэтым Сцяпан быў прыкаваны кайданкамі да канваіраў, яго адразу заламалі і паклалі на лаву, каб супакоіць. Усім прысутным сказалі пакінуць залу.

У судзе абвясцілі перапынак да 14:30, паведамляюць праваабаронцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула