БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Літвы звярнуўся да мігрантаў: Абіраючы шлях праз Беларусь, вы рызыкуеце

6.08.2021 / 10:59

Nashaniva.com

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс папярэджвае мігрантаў, што шлях праз Беларусь не толькі не прывядзе іх у жаданы Еўрасаюз, але і ўяўляе пагрозу для іх жыццяў, піша Delfi.lt.

Delfi.lt

«Інфармацыйныя крыніцы беларускага рэжыму распаўсюджваюць інфармацыю пра нібыта забітага мігранта з Ірака. У нас няма магчымасці праверыць гэтую інфармацыю, мы ведаем толькі, што ў Літве ніхто не быў паранены, ні ў каго не стралялі», — напісаў Ландсбергіс у фэйсбуку.

«Адзіны бяспечны шлях у Еўропу — легальны шлях», — мяркуе ён.

Ландсбергіс звярнуўся да іракцаў. «Не верце таму, што вам кажуць тыя, хто прадае квіткі. Не трэба ехаць у Беларусь. Улады Ірака ведаюць, што вас чакае, спытайце ў іх», — працягнуў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула