БЕЛ Ł РУС

Польскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 71 мігранта з Афганістана. З іх 33 — непаўналетнія

6.08.2021 / 12:35

Nashaniva.com

У замежнікаў не было пры сабе дакументаў. Як мяркуецца, усе яны — грамадзяне Афганістана, якія прыйшлі з Беларусі. З іх 33 — непаўналетнія, паведамляе польская памежная служба.

Затрыманых адправілі ў ахоўныя цэнтры для замежнікаў.

Паток мігрантаў на беларуска-польскай мяжы апошнім часам павялічваецца. У сераду польскія памежнікі затрымалі 62 парушальнікаў мяжы. Сярод іх — грамадзяне Ірака, Ірана і Камеруна.

Зараз мігранты знаходзяцца ў спецыяльным ахоўным цэнтры для іншаземцаў.

Затое рэзка знізіўся паток мігрантаў на літоўска-беларускай мяжы, пасля таго як літоўскія ўлады заявілі, што будуць вяртаць нелегалаў назад у Беларусь. Так, учора ўвогуле былі затрыманыя толькі два нелегалы, а 100 чалавек вернутыя назад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула