БЕЛ Ł РУС

З Ірака ў Мінск прыляцеў сёння пусты самалёт па ахвотных вярнуцца на радзіму

6.08.2021 / 13:54

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

«Міністр сказаў, што пусты самалёт для таго, каб сабраць людзей, якія просяцца назад. Гэтую інфармацыю нам пацвердзілі некалькі крыніц», - паведаміў BNS кіраўнік літоўскай дыпламатыі. Самалёт нацыянальнай авіякампаніі Iraqi Airways прызямліўся ў Мінску апоўдні.

З аўторка літоўскія памежнікі перасталі прапускаць на тэрыторыю сваёй краіны нелегальных мігрантаў, іх прымусова вяртаюць на тэрыторыю Беларусі.

Крыху раней Г. Ландсбергіс звярнуўся да мігрантаў, заклікаўшы іхі або легальным шляхам трапляць у ЕС, або не выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула