БЕЛ Ł РУС

IQOS больш не будуць прадаваць у Беларусі, прычына — санкцыі

6.08.2021 / 15:35

Nashaniva.com

У справаздачы за другі квартал 2021 года кампанія Philip Morris International паведамляе, што пасля нядаўніх міжнародных санкцый IQOS больш не будзе прадавацца ў Беларусі.

Гаворка ідзе пра трэці квартал 2021 года, то-бок з ліпеня.

Імпарцёрам прадукцыі IQOS у Беларусь з’яўляецца кампанія «Інтэр Табака» Аляксея Алексіна, які патрапіў пад еўрапейскія санкцыі як бізнэсмен, набліжаны да рэжыма Лукашэнкі.

«Інтэр Табака» таксама арыентавана на выпуск уласных гандлёвых марак у нізкім коштавым сегменце і ліцэнзійнай вытворчасці прадукцыі Philip Morris.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула