БЕЛ Ł РУС

Жыхар Салігорскага раёна пабіў сваячку більярдным кіем

6.08.2021 / 17:52

Nashaniva.com

Канфлікт паміж стрыечнымі 25-гадовым братам і 18-гадовай сястрой прывёў да цялесных пашкоджанняў для дзяўчыны, прычыненых ёй більярдавым кіем, і завядзення крымінальнай справы ў дачыненні да маладога чалавека, паведамілі ў міліцыі Мінскай вобласці.

Мужчына падчас канфлікту пабіў сваячку кіем, які нават зламаўся ад моцных удараў. Дзяўчына ў выніку іх атрымала сур'ёзныя траўмы, уключаючы пералом падкаленнай косткі. Агрэсар, як потым аказалася, на момант злачынства быў нецвярозы.

Завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула