БЕЛ Ł РУС

За ноч на мяжы Латвіі і Беларусі затрымалі 65 нелегалаў. Яны прыбываюць вялікімі групамі

10.08.2021 / 09:19

Nashaniva.com

У ноч на аўторак, 10 жніўня, на латвійска-беларускай мяжы было затрымана 65 нелегальных мігрантаў, а за мінулыя суткі — прыкладна 200.

Пра гэта паведаміў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Гунціс Пуятс, піша Delfi.lv.

У цэнтрах размяшчэння практычна няма месцаў, таму парушальнікаў мяжы прыйдзецца сяліць у палатках. Першапачаткова палаткі будуць устаноўлены паблізу ад памежных аб'ектаў. 

Па словах Пуятса, мігранты з Беларусі прыбываюць вялікімі групамі, што сведчыць аб прыкметах арганізаванасці. Некалькі разоў уцекачы пераходзілі мяжу групамі па 30 і больш чалавек.

Многія мігранты не ведаюць, што прыбылі ў Латвію: яны думалі, што адразу трапяць у Германію. Сярод мігрантаў — не толькі мужчыны ў працаздольным узросце, але таксама жанчыны і дзеці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула