Пракурор запатрабаваў для баксёра Аляксея Кудзіна 3,5 года калоніі
Сёння ў судзе Маладзечанскага раёна праходзяць спрэчкі бакоў па справе спартоўца Аляксея Кудзіна. Пракурор просіць пазбавіць яго волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
Нагадаем, Аляксея вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення).
Гэтыя падзеі адбыліся ў Маладзечне год таму пасля прэзідэнцкіх выбараў. Суд над Кудзіным меўся распачацца ўвосень, але Аляксей пакінуў Беларусь. Ён быў затрыманы ў Маскве і экстрадыраваны ў Беларусь.