Валанцёрку Кіру Баярэнка адпусцілі на волю з «Валадаркі» да суда
Ёй змянілі меру стрымання са знаходжання пад вартай. Да суда яе адпусцілі пад паручальніцтва родных. Пад вартай валанцёрка правяла паўгода, паведамляюць праваабаронцы.
Кіру Баярэнка затрымалі 10 лютага.
Ёй выставілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Паўгода яе трымалі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.