БЕЛ Ł РУС

Хакеры атакавалі МЗС Літвы. Адбылася ўцечка засакрэчанай інфармацыі

12.08.2021 / 17:53

Nashaniva.com

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што пэўныя прыкметы паказваюць, што падчас кібернетычнай атакі на Міністэрства замежных спраў краіны адбылася ўцечка засакрэчанай інфармацыі, піша Delfi.

«Вядзецца расследаванне, па-за ўсякім сумневам мы дамо ацэнку таму ўрону, што нанесла гэтая кібернетычная атака. Аднак ёсць пэўныя прыкметы, якія паказваюць, што адбылася ўцечка некаторай інфармацыі. І гэта інфармацыя з грыфам «сакрэтна», — сказаў Наўседа.

Па словах Науседы, уцечка гэтай інфармацыі «можа нанесці вялікі ўрон, перш за ўсё, у дачыненні да саюзнікаў».

«Але гэта патэнцыйны ўрон, які я цяпер яшчэ не магу публічна раскрыць», — сказаў прэзідэнт Літвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула