БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік БПЦ сустрэўся з Карпянковым і байцамі ўнутраных войскаў

13.08.2021 / 11:52

Nashaniva.com

9 жніўня мітрапаліт Веніямін правёў службу ў храме, які знаходзіцца ў вайсковым гарадку ва Уруччы. Гэта дзень памяці велікамучаніка Панцеляймона, імя якога носіць царква. Так супала, што гэта яшчэ і дзень пачатку масавых пратэстаў у Беларусі. 

На службе прысутнічалі байцы ўнутраных войскаў і іх кіраўнік Мікалай Карпянкоў, а таксама былы камандзір в/ч 3214 Дзмітрый Паўлічэнка.

Апошнім часам сілавікоў фатаграфуюць з закрытымі тварамі, але на службе яны былі без масак і балаклаваў. Таксама Карпянкоў прадэманстраваў кіраўніку праваслаўнай царквы зброю, якую маюць беларускія байцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула