БЕЛ Ł РУС

У Магілёве з'явіцца памятны знак, прысвечаны «народнаму адзінству». Паглядзіце, як ён выглядае

13.08.2021 / 18:32

Nashaniva.com

Памятны знак, прысвечаны адзінству беларускага народа, плануюць усталяваць у Магілёве. Пра гэта паведамілі на планёрцы Магілёўскага гарвыканкама, перадае Mogilevnews.by.

Эскіз прадастаўлены аўтарам памятнага знака.

Над стварэннем знака працуе Магілёўскі скульптар Аляксандр Мінькоў.

Вышыня скульптурнай кампазіцыі складзе 2 метры 80 см, шырыня — 1 метр 20 см. Вырабяць яго з уральскага граніту.

А ўсталяваць плануюць на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра, якую маюць намер у найбліжэйшы час назваць плошчай «Народнага адзінства».

Рэалізаваць праект збіраюцца да першага святкавання ў горадзе «Дня народнага адзінства», гэта значыць да 17 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула