БЕЛ Ł РУС

За мінулыя суткі латвійскія памежнікі развярнулі назад у Беларусь 88 нелегалаў

15.08.2021 / 17:01

Nashaniva.com

 

У суботу памежнікі прадухілілі 88 спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай дзяржаўнай мяжы, паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Латвіі, піша Delfi.

З 10 жніўня памежнікі не дапусцілі незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы 333 людзьмі.

У цэлым сёлета затрымалі 353 грамадзянін трэціх краін, якія незаконна перасеклі латвійскую мяжу, пры гэтым большасць з іх затрымалі ў жніўні, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Латвіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула