БЕЛ Ł РУС

У Мінску па-беларуску вучыцца толькі чатыры тысячы школьнікаў

17.08.2021 / 15:48

Nashaniva.com

Такія звесткі агучыла сёння на прэс-канферэнцыі намесніца старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ірына Чарняўская.

23-я гімназія ў Мінску, што ля плошчы Якуба Коласа, адна з пяці, дзе навучанне ідзе па-беларуску

У пяці гімназіях увесь працэс навучання цалкам арганізаваны на беларускай мове. У дзесяці сярэдніх школах такое навучанне арганізавана ў асобных класах.

«Усяго такіх класаў 171. Гэта каля 4 тысяч дзяцей», — удакладніла Ірына Чарняўская.

4 тысяч — гэта прыкладна 2 працэнты ад усёй колькасці школьнікаў сталіцы.

Усяго ў Мінску 244 гімназіі і школы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула