БЕЛ Ł РУС

Літоўцы на ВІДЭА зафіксавалі, як беларускія памежнікі парушаюць мяжу 

17.08.2021 / 21:27

Nashaniva.com

Група супрацоўнікаў памежнай аховы Беларусі, якая нібыта суправаджала нелегальных мігрантаў, якія мелі намер пранікнуць на тэрыторыю Літвы, парушыла літоўскую мяжу. З такім сцвярджэннем у аўторак выступіла Служба аховы дзяржмяжы пры МУС балтыйскай рэспублікі, перадае ТАСС. 

«Як відаць на зробленым відэазапісе, беларускія памежнікі ў камуфляжнай форме падштурхоўваюць групу нелегальных мігрантаў у бок Літвы, а потым і самі перасякаюць лінію мяжы», — гаворыцца ў паведамленні. Мяжа ў гэтым месцы праходзіць па невялікім канале з вадой, за якім ужо на тэрыторыі Літвы былі зафіксаваныя беларускія службовыя асобы.

За спінамі беларускіх памежнікаў — невялічкая канава, па якой праходзіць мяжа, як сцвярджаюць літоўцы

Літоўскае ведамства налічыла 12 беларускіх памежнікаў. У раёне інцыдэнту знаходзіліся і супрацоўнікі памежнай службы Літвы, якія перашкаджалі пераходу мяжы нелегаламі. «Пасля паўторнага папярэджання беларусы вярнуліся на свой бок», — апісваецца здарэнне ў паведамленні.

У адказ на заявы літоўскага боку БТ апублікавала сюжэт, у якім паказана, як «на ўчастку Лідскага пагранатрада літоўскія сілавікі жорстка спрабавалі выпхнуць бежанцаў на тэрыторыю Беларусі». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула