БЕЛ Ł РУС

Бухгалтарка Кацярына Боева і былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў змешчаныя ў ІЧУ на Акрэсціна

18.08.2021 / 13:26

Nashaniva.com

Кацярына Боева праходзіць падазраванай па ч.1. арт.342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

З ператрусам да супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН прыйшлі сёння: да журналістаў Ірыны Турчыной, Захара Шчарбакова, намесніка рэдактара Аляксандра Зайцава, галоўнага рэдактара Ірыны Леўшынай.

Турчыну, Зайцава і Шчарбакова пасля ператрусу і допыту адпусцілі.

Пасля ператрусу дома ў Ірыны Леўшынай яе прывезлі ў офіс кампаніі на ператрус.

Былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў пасля допыту таксама змешчаны ў ІЧУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула