БЕЛ Ł РУС

Мігранты з 11 дзецьмі тыдзень як завіслі на мяжы Латвіі і Беларусі. Іх не пускаюць ні туды і ні сюды

18.08.2021 / 15:53

Nashaniva.com

Курдскія сем'і з дзецьмі ўжо тыдзень знаходзяцца на мяжы Латвіі і Беларусі без сховішча і ежы, паведамляе Delfi са спасылкай на Deutsche Welle. Відэа з мяжы даслаў адзін з мігрантаў па імені Рава. Сем'і з 11 дзецьмі ўжо тыдзень знаходзяцца паміж межамі Беларусі і Латвіі. Назад у Беларусь іх не пускаюць беларускія памежнікі, а ў Латвію — латвійскія.

«Мы проста хочам, каб яны нас дэпартавалі ў Ірак, нам дрэнна, мы стаміліся, нам ніхто не дапамагае», — паведаміў адзін з мігрантаў.

Мужчына распавёў, што людзі мерзнуць і ў іх практычна не засталося ежы.

Міністр унутраных спраў Латвіі Марыя Голубева паведаміла ў Twitter, што «латвійская памежная ахова забяспечвае людзей, якіх беларусы выштурхваюць на мяжу ЕС, ежай і вадой, медыкаментамі, адзеннем, а таксама медыцынскімі абследаваннямі».

«Калі існуе пагроза жыццю і здароўю, іх вязуць у шпіталь», — зазначыла палітык.

Stuck between Latvian guards on the one side and Belarusian guards on the other, these Kurdish families from Iraq have been stranded in no man's land for a week, without shelter or food.

One of them, a young man named Rawa, sent us these images. pic.twitter.com/CAfEjjRHFI

— DW News (@dwnews) August 18, 2021

Яе словы пацвердзіў міністр аховы здароўя Даніэль Паўлютс, cказаўшы, што памежнікі рэгулярна выклікаюць да мігрантаў Службу неадкладнай медыцынскай дапамогі і іншых медыкаў, а Даўгаўпілская бальніца знаходзіцца ў рэжыме гатоўнасці, каб аказаць любую неабходную дапамогу.

Кіраўнік МУС падкрэсліла, што гэта спроба рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваць людзей у гібрыднай аперацыі супраць ЕС.

У сваю чаргу, міністр абароны Арціс Пабрыкс абвінаваціў выданне ў прадузятасці:

«Ваш рэпартаж прадузяты, бо вы не паведамляеце, што беларускія ўлады прымушаюць гэтых людзей перасякаць мяжу супраць іх волі», — заявіў міністр у Twitter, паказаўшы, што гэта з'яўляецца гібрыднай вайной, скіраванай на тое, каб настроіць жыхароў ЕС супраць ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула