БЕЛ Ł РУС

Памежны камітэт: Літва абвінавачвае беларускіх памежнікаў у парушэнні мяжы, але аб'ектыўных сведчанняў не дае

18.08.2021 / 19:21

Nashaniva.com

Нагадаем, 17 жніўня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы апублікавала відэа з беларускімі памежнікамі, на кадрах, са слоў літоўскага боку, людзі ў форме парушаюць мяжу еўрапейскай дзяржавы. 

Як тлумачаць з'яўленне людзей у форме з беларускага боку ў ведамстве? «У мэтах прадухілення незаконнага перасячэння мяжы беларускія памежнікі перакрылі кірунак руху замежнікаў, якія выдвараюцца. У сувязі з гэтым літоўскія сілавікі адмовіліся ад сваіх намераў. Парушэнне беларускай мяжы было папярэджана», — паведамляе Пагранкамітэт Беларусі. 

«На пададзеным літоўскім бокам відэа адсутнічаюць аб'ектыўныя сведчанні незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы беларускімі памежнікамі», лічаць там. 

Якую мэту пераследуюць літоўцы, на думку беларускага боку? «Гэта спроба правакацыі з мэтай штучнага стварэння інфармацыйнага рэзанансу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула