БЕЛ Ł РУС

За паўгода перавароту ў М'янме забілі 1000 мірных жыхароў

19.08.2021 / 08:01

Nashaniva.com

Колькасць загінулых мірных жыхароў у М'янме ў выніку ваеннага перавароту, што адбыўся 1 лютага, дасягнула 1006. Такую лічбу абвясцілі ў сераду актывісты з Асацыяцыі дапамогі палітычным зняволеным (AAPP).

Getty Images

AAPP займаецца праверкай выпадкаў смерці і масавых арыштаў пры ваенным рэжыме ў М'янме. Яны паведамілі, што колькасць забітых сіламі бяспекі мірных людзей дасягнула 1006 чалавек.

«Пакуль вайскоўцы знаходзяцца ва ўладзе, яны будуць працягваць забіваць маладых людзей, прафесіяналаў: дактароў і настаўнікаў, мужчын, жанчын і дзяцей», — сказаў сакратар AAPP Да Бо Гі.

Па яго словах, дзеянні вайскоўцаў шкодзяць не толькі людзям, але і ўсёй краіне, і яе дэмакратыі ў цэлым.

«Яны забіваюць не толькі нашы жыцці, але і будучыню краіны і дэмакратычныя надзеі», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула