БЕЛ Ł РУС

Талібан абвясціў у Афганістане «ісламскі эмірат»

19.08.2021 / 16:00

Nashaniva.com

Групоўка Талібан абвясціла новую дзяржаву на падкантрольнай ёй тэрыторыі — Ісламскі Эмірат Афганістан.

Reuters.com

Пра гэта ў Twitter паведаміў прэс-сакратар палітычнага крыла Талібана Забіхула Муджахід. Абвяшчэнне новага рэжыму адбылося ў Дзень незалежнасці Афганістана.

Адзначаецца, што талібы выкарыстоўваюць для свайго рэжыму тую ж назву, што і ў папярэдні перыяд свайго знаходжання ва ўладзе ў 1996-2001 гадах. Тады ў краіне была ўсталяваная таталітарная сістэма шарыяту, што адрознівалася асаблівай жорсткасцю да жанчын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула