БЕЛ Ł РУС

Сямейная пара з Наваполацка паступіла ва ўніверсітэт разам са сваёй дачкой

20.08.2021 / 10:31

Nashaniva.com

Аляксандр і Кацярына Раньшавы, а таксама іх старэйшая дачка Дар'я здалі ўступныя іспыты па дысцыпліне «Творчасць» і былі залічаныя на першы курс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

 Пра гэта паведамляе gorod214 са спасылкай на сайт ВНУ.

Муж і жонка яшчэ ў 2000 годзе скончылі Віцебскае вучылішча мастацтваў, пасля каля 15 гадоў займаліся дызайнам мэблі і інтэр'еру.

Цяпер Аляксандр і Кацярына будуць вучыцца завочна па спецыяльнасці «Народная творчасць (Народныя рамёствы)», а Дар’я — па спецыяльнасці «Сацыяльна-культурная дзейнасць». 

Атрымаць вышэйшую адукацыю было даўняй марай у сям’і, але па розных прычынах гэта ніяк не ўдавалася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула