БЕЛ Ł РУС

«Я — зноў маленькая дзяўчынка ў маміных абдымках»: дачка Юліі Слуцкай пра першую раніцу мамы і брата на волі

20.08.2021 / 14:07

Nashaniva.com

Дачка кіраўніцы «Прэс-Клуба» Аляксандра Слуцкая кранальна напісала пра першую раніцу мамы і брата на волі

Цытуем са скарачэннямі:

«Прачнулася я а 6-й раніцы. З маміным турэмным графікам я сінхранізавалася даўно. Паляжала хвілінку з заплюшчанымі вачыма ў чаканні, пакуль мне на галаву абрынецца цяжкі мех болю і жаху. Але нічога не адбылося. А потым я згадала згадала ўчорашні вечар, чыстае шчасце, абдымкі і пацалункі.

І пабегла да мамы. Залезла, як у дзяцінстве, да яе пад коўдру. Абдымала, гладзіла, нюхала. Я — зноў маленькая дзяўчынка ў маміных абдымках. 

Па мокрай траве шлёпаем да возера. Я хутаюся ў ваўняны плед, і мне ўсё роўна холадна. А мама ў лёгкім халаціку смяецца і цялёпае нагамі ў вадзе.

Вярнуліся, калі дом ўжо пачаў прачынацца. З ваннай даносяцца крыкі Пеці: «Ух ты! З крана цячэ гарачая вада!», «Смятана! Дайце мне пабольш смятаны!»

Кожную хвілінку дакранаюся то да мамы, то да Пеці, каб пераканацца, што яны тут.

Сёння ў мяне была найлепшая ў свеце раніца. І так, я яе заслужыла».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула