БЕЛ Ł РУС

Дубскага перавялі ў Бабруйскае СІЗА

13.07.2009 / 11:49

Nashaniva.com

Фота Уладзя Грыдзіна.

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Арцёма Дубскага перавялі ў Бабруйскае СІЗА.

Пра гэта паведаміў дзяжурны асіповіцкай міліцыі мясцовым маладафронтаўцам, якія прыйшлі даведацца, дзе ўтрымліваецца іх паплечнік, паведамляе прэс‑служба «Маладога фронту».

У следчым ізалятары юнак будзе знаходзіцца да перагляду крымінальнай справы вышэйшымі інстанцыямі.

Нагадаем, фігурант «справы 14‑ці» А.Дубскі асуджаны на 1 год калоніі агульнага рэжыму за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула