У ціхім цэнтры Мінска таксі збіла жанчыну на самакаце
Здарэнне адбылося сёння каля 13:00 на вуліцы Румянцава.
ДАІ
«Шэўрале» рухаўся з боку вуліцы Казлова ў напрамку Захарава.
Паблізу дома №17 насупраць будынка Лінгвістычнага ўніверсітэта ён наехаў на 44-гадовую жанчыну, якая перасякала дарогу на самакаце па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Жанчына атрымала траўмы і была дастаўлена ў медустанову.