БЕЛ Ł РУС

Пайшоў з жыцця барабаншчык The Rolling Stones

24.08.2021 / 21:01

Nashaniva.com

Барабаншчык брытанскай рок-групы The Rolling Stones Чарлі Уотс памёр ва ўзросце 80 гадоў.

Уотс памёр у лонданскай лякарні ў атачэнні сваёй сям'і 24 жніўня.

У 1963 годзе Уотс ў якасці барабаншчыка далучыўся да тады яшчэ маладой групы The Rolling Stones. Пазней ён таксама прыклаў намаганні для распрацоўкі дызайну вокладак некаторых яе альбомаў. У 2016 годзе часопіс Rolling Stone змясціў Уотса на 12-е месца ў сотні найвялікшых барабаншчыкаў усіх часоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула