Настаўніка са Смаргоні пакаралі паўтара гадамі калоніі за паказ на ўроку відэароліка з «экстрэмісцкім» лагатыпам
46-гадовага былога настаўніка Андрэя Пятроўскага абвінавачвалі ў тым, што ў сакавіку гэтага года ён паказаў 11-класнікам на ўроке «Грамадазнаўства» відэаролік «Конституция ушла в проституцию!» з лагатыпам, які прызнаны ў Беларусі эктрэмісцкім.
Па версіі абвінавачвання, ролік «змяшчае загадзя лжывую інфармацыю, якая ганьбіць прэзідэнта». Андрэй Пятроўскі віну не прызнаў ні падчас следства, ні падчас суда.
Суддзя Людміла Міхневіч пакарала былога настаўніка паўтара гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.