БЕЛ Ł РУС

Пад Докшыцамі знайшлі астанкі мужчыны, які памёр год таму

25.08.2021 / 18:3

Nashaniva.com

Следчыя высвятляюць асобу мужчыны, астанкі якога знайшлі ў лесе непадалёк ад вёскі Верацеі Докшыцкага раёну. 

Побач былі чорныя скураныя чаравікі 43-га памеру, зялёная куртка, чорная і чырвоная фуфайка, зялёныя штаны.

Мужчына быў хударлявым, памер адзення 46-48. Памёр ён год таму.

Калі вам нешта вядома аб абставінах смерці, патэлефануйце у СК па Віцебскай вобласці — 8033 399 80 44. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула