БЕЛ Ł РУС

Дэпутат парламента пра санкцыі: гэта штуршок да развіцця Беларусі 

25.08.2021 / 20:5

Nashaniva.com

Выглядае, што стаўленне да санкцыяў ва ўладзе неадназначнае. 

«Новыя рэаліі, у тым ліку санкцыі, прымушаюць рухацца па-іншаму, дзесьці больш займацца ўнутраным развіццём, — лічыць дэпутат Жана Чарняўская. — Гэта штуршок да развіцця Беларусі. Гэта нам дапаможа ў будучыні стаць мацнейшымі».

Тым часам яе калега па парламенце Алег Гайдукевіч лічыць, што час уводзіць адказнасць за заклікі да санкцыяў:

«Перакананы, парламент павінен на восеньскай сесіі вырашыць гэтае пытанне. Сучасны свет — гэта гібрыдныя войны. Адзін з элементаў гібрыднай вайны — гэта санкцыі. У дачыненні да нашай краіны яны ўведзеныя незаконна, насуперак любым міжнародным нормам».

Старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч сцвярджаў, што санцыі ствараюць умовы для пад’ёма нацыянальнай эканомікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула