БЕЛ Ł РУС

Дзяржкантроль рэкамендаваў Полацкаму райвыканкаму радзей падмятаць і мыць падлогі

26.08.2021 / 9:0

Nashaniva.com

 Так яны змогуць скараціць амаль траціну прыбіральшчыц

Праверка Камітэта дзяржкантролю выявіла неашчаднае расходванне бюджэтных сродкаў у Полацкім райвыканкаме, паведамляе прэс-служба КДК.

Для эканоміі прадстаўнікі КДК прапанавалі прыбіраць памяшканні ва ўстановах культуры і райвыканкаме ў два разы радзей. Цяпер там штодня падмятаюць і мыюць падлогі, адзін раз на два тыдні абмятаюць сцены, столь и калоны, а вокны мыюць штомесяц. 

Зніжэнне гэтай перыядычнасці ўдвая дапаможа скараціць 30% ставак прыбіральшчыц — такую выснову робяць у КДК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула