БЕЛ Ł РУС

Драма ў Драгічынскім раёне: мужчына параніў нажом сужыцельку і яе сына, падпаліў дом, а сам павесіўся

26.08.2021 / 9:53

Nashaniva.com

Трагічнае здарэнне адбылося ў Галоўчыцах у нядзелю.

У 60-гадовага мужчыны адбыўся канфлікт з сужыцелькай і яе дарослым сынам. Прычынай сваркі сталі рознагалоссі пры падзеле дома. Замест аргументаў мужчына абраў нож: нанёс удар сваім жанчыне і пасынку, паведамляе drogichin.by

Пасля здарэння вясковец накіраваўся ў другі свой дом (мужчына з'яўляецца ўласнікам двух дамоў) і падпаліў яго. На гэтым жа ўчастку ў хляве ён здзейсніў суіцыд — павесіўся.

Вядома, што мужчына быў п'яны. Сужыцелька і яе сын асабліва не пацярпелі, іх жыццю і здароўю нічога не пагражае. Удары нажом пакінулі толькі драпіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула