БЕЛ Ł РУС

Галоўны трэнер клуба, які прабіўся ў Лігу Еўропы, прыйшоў на пасляматчавую прэс-канферэнцыю без адзення ФОТАФАКТ

27.08.2021 / 9:47

Nashaniva.com

Галоўны трэнер бельгійскага «Антверпэна» Браян Прыске Педэрсэн выйшаў да журналістаў без адзення пасля таго, як яго каманда прабілася ў групавы этап Лігі Еўропы. 

На прэс-канферэнцыі спецыяліст з'явіўся загорнуты вакол пояса ў ручнік.

Аказваецца, што дацкі спецыяліст паабяцаў гульцам распрануцца, калі яны змогуць трапіць у групавы этап турніру.

Wait... What's happening here?! #OMOANT #COYR#RAFC #OneRedFamily pic.twitter.com/lEotWZj1FR

— Royal Antwerp FC (@official_rafc) August 26, 2021

У апошнім раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы бельгійскі клуб абыграў кіпрскую «Амонію» (4:4 па суме двух матчаў, 3:2 па пенальці). Лёсаванне групавога турніру адбудзецца 27 жніўня.

Сёння ж адбудзецца і лёсаванне групавога турніру трэцяга турніру — Лігі канферэнцый.

Ніводны беларускі клуб не здолеў прабіцца ў групавы турнір ніводнага з еўракубкаў. «Шахцёр», БАТЭ, «Дынама-Брэст» і «Тарпеда» Жодзіна вылецелі ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

І гэта пры тым, што ў групавы раўнд турніра прабіліся клубы з Эстоніі, Арменіі і нават Гібралтара: «Флора», «Алашкерт» і «Лінкольн».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула