БЕЛ Ł РУС

Гэта краіна Еўропы з 10 верасня цалкам адмяняе каранцін. Там вакцынавалі 79% насельніцтва

27.08.2021 / 13:43

Nashaniva.com

Урад Даніі вырашыў не падаўжаць каранцін, уведзены ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. З 10 верасня дзеянне абмежаванняў у краіне заканчваецца. Адпаведнае рашэнне было прынята ў сувязі з высокім узроўнем вакцынацыі насельніцтва.

Улады падкрэслілі, што ў краіне каранавірусная інфекцыя пакуль бяспечная для грамадства.

Як адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Магнус Хойніке, пандэмія ў Даніі знаходзіцца «пад кантролем».

Аднак ён паабяцаў увесці неабходныя меры, «калі пандэмія зноў паставіць пад пагрозу важныя сферы грамадства».

Паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у Даніі цалкам вакцынавана больш за 4,1 млн чалавек, што складае 79% насельніцтва.

Акрамя таго, за ўвесь час пандэміі ў краіне зафіксавалі 340 тысяч выпадкаў каранавіруса, памерлі ў выніку COVID-19 больш за 2,5 тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула